Расія і Украіна ўвялі «энергетычнае перамір'е», паведамляюць расійскія і ўкраінскія ваенныя блогеры. Яны адзначаюць, што афіцыйна ніхто не пацвердзіў гэтую інфармацыю. Аднак, дадаюць яны, назіраецца прыкметнае скарачэнне нападаў на энергетычную інфраструктуру Расіі і Украіны.
Украінскія СМІ нагадваюць, што ў нядзелю 1 лютага запланаваны новы раўнд мірных перамоваў паміж ЗША і Украінай.
Інфармацыйнае агенцтва УНІАН паведаміла пра абмен каментарамі паміж расійскімі і ўкраінскімі ваеннымі блогерамі.
Агенцтва адзначае, што пракрамлёўскія блогеры распаўсюджваюць інфармацыю пра забарону Масквы на напады на ўкраінскую энергетычную інфраструктуру. «Гаворка, верагодна, ідзе пра двухбаковае энергетычнае спыненне агню. Паглядзім, як пойдзе», – цытуе УНІАН словы Канстанціна Нямчава, салдата спецпадраздзялення «Кракен».
Украінскі блогер пад псеўданімам «Мікалаеўскі Ванёк» падкрэсліў, што канчатковага рашэння па гэтым пытанні няма, таму ўкраінцы павінны захоўваць пільнасць.
Раней УНІАН нагадаў грамадскасці, што тысячы ўкраінцаў засталіся без электрычнасці, вады і ацяплення ў сваіх дамах. Гэта вынік расійскіх удараў па энергетычнай інфраструктуры.
Украінскія ваенныя эксперты падкрэсліваюць, што складаная сітуацыя можа працягвацца яшчэ тры тыдні з-за ўмоў надвор'я.
ПР/юл